iv是什么意思| 头皮屑多用什么洗发水效果好| 银行卡户名是什么意思| 射频消融术是什么意思| 己未五行属什么| cnm是什么意思| 跳蛋什么感觉| 吃完饭就犯困是什么原因| 山宗读什么| 十八反是什么意思| 肾b超能检查出什么| dwi呈高信号什么意思| 孕期同房需要注意什么| 做透析是什么病| 嘴唇干裂是什么原因| 轻度肠上皮化生是什么意思| 什么是平舌音| 吃什么会导致流产| 什么是化学性肝损伤| 什么人不适合做业务员| 胆汁反流性胃炎吃什么药| 5.3什么星座| 力所能及什么意思| 梦见吃饭是什么意思| 元神是什么意思| 饭前吃药和饭后吃药有什么区别| 结核是什么| 尚书是什么官| 宫颈多发纳囊是什么病| 为什么一吃饭就肚子疼| 外科和内科有什么区别| 2008是什么年| 湿疹什么东西不能吃| 钙片什么牌子好| 初吻是什么意思| 运六月有什么说法| 上证指数是什么意思| 医助是什么工作| 猪属什么五行| 喝藿香正气水不能吃什么| 熊猫血有什么好处| 广东有什么烟| 补气养阴是什么意思| 松子吃了有什么好处和坏处| 夏天有什么植物| 数字专辑什么意思| 小孩吃什么能长高| 21金维他什么时候吃效果最好| 口腔溃疡一直不好是什么原因| 无厘头是什么意思| 月经褐色量少是什么原因| 玉髓是什么玉| 28什么意思| 薄情是什么意思| 忙碌的动物是什么生肖| 黄历修造是什么意思| 海带不能和什么一起吃| 兵员预征是什么意思| 秋天有什么景物| 肝囊肿吃什么药| 1月24日是什么星座| 午夜是什么时候| 什么植物驱蚊| 肺部结节吃什么好| 9月13日是什么纪念日| 淋巴结稍大是什么意思| 风热感冒吃什么药最好| 月字旁有什么字| 发烧感冒吃什么药| 绿萝叶子发黄是什么原因| ifashion是什么意思| rm什么意思| 过度紧张会有什么症状| 利可君片是治什么病| 足齐念什么| 什么叫牙周炎| bra什么意思| 精神小伙是什么意思| 车厘子什么时候成熟| 水牛吃什么| 胩是什么意思| dha中文叫什么| 为什么会心肌梗死| 胃病不能吃什么| 口腔发粘是什么原因| 什么叫做脂肪肝| gh是什么意思| 鼻子痒是什么原因| 什么是辛辣刺激性食物| 中医四诊指的是什么| dos是什么| 水肺潜水是什么意思| tia是什么病| 为什么插不进去| 月经要来之前有什么症状| 拜有利主要是治疗什么| 序五行属什么| 全运会是什么| 犬吠是什么意思| edd是什么意思| 皮肤软组织感染是什么意思| 吃饭咬到舌头什么原因| 7.3是什么星座| 隐血阴性是什么意思| 低密度脂蛋白偏低是什么意思| 什么夺目| 肝病挂什么科| 我操是什么意思| 手心脚心发热是什么原因| 买什么化妆品好| 高血压吃什么降压药| 鱼油什么时候吃| 经络是什么| 眼睛红红的是什么原因| 总是放响屁是什么原因| 人中黄是什么| 腿肿是什么原因引起的怎么办| 右小腿抽筋是什么原因| 下巴长痘痘是什么原因| 柳丁是什么水果| 蜂王浆什么味道| 蓝莓有什么功效与作用| 止血敏又叫什么名| 吃什么对心脏供血好| 吃牛油果有什么好处| 为什么会结石| 载脂蛋白a偏高是什么意思| lsil是什么意思| 蟾酥是什么| 你说什么| 咳嗽去医院挂什么科| 什么的饭菜| 宋江是什么星| 依字五行属什么| 风生水起是什么生肖| 攻是什么意思| 草口耳是什么字| 梦见掉了一颗牙齿是什么征兆| 家是什么生肖| shia是什么意思| 三土念什么| 桂花代表什么生肖| 手腕疼痛是什么原因| 蟾酥是什么| 刚愎自用什么意思| 孕吐是什么原因造成的| 1是什么数| 网监是干什么的| 麻豆是什么意思| 孕吐严重是什么原因| 仰卧起坐是什么现象| 鱼加它是什么字| 魔芋是什么东西做的| 五行火生什么克什么| 备孕去医院挂什么科| 剖腹产吃什么下奶最快| 鸡蛋过敏什么症状| 曾孙是什么意思| 急性肠胃炎可以吃什么水果| 补钙吃什么| 用加一笔是什么字| x线检查是什么| 吧唧嘴什么意思| chanel是什么牌子| 婴儿吃什么奶粉好吸收| 肾有结晶是什么意思| 30周做什么检查| 加持是什么意思| 节食是什么意思| 化橘红是什么东西| 碱性磷酸酶是什么意思| 河蚌吃什么| 丙肝是什么病严重吗| ppq是什么意思| 国家电网需要什么专业| 胆红素偏高是什么原因| 八月二号是什么星座| 项链折了意味着什么| 席梦思床垫什么牌子好| 黄水晶五行属什么| 稀饭和粥有什么区别| 铁马是什么| 发烧42度是什么概念| 低钠盐适合什么人吃| 孝庄是康熙的什么人| 什么是畸胎瘤| 农历7月20日是什么星座| island什么意思| 舌炎吃什么药效果最好| 什么运动长高最快| 内向男生适合什么工作| 血糖仪什么牌子的好用又准确| ut是什么意思| 歺是什么意思| 晚上看见黄鼠狼有什么预兆| 应激反应是什么意思| 四川有什么山| 什么的骏马| 晚上六点半是什么时辰| venes保温杯是什么品牌| 今年26岁属什么生肖| 鳖吃什么| 沉网和浮网有什么区别| 年夜饭吃什么| 可拉明又叫什么| 肺结核钙化是什么意思| 1996年属什么的| 右上眼皮跳是什么预兆| 性瘾是什么| 清鼻涕是什么感冒| 婊子是什么| 樱花什么时候开| 梦见财神爷是什么预兆| 蝙蝠为什么倒挂着睡觉| 什么铜钱最值钱| 胎记看什么科| hp医学上是什么意思| 什么是醪糟| 猪沙肝是什么部位| 聘书是什么| 宅基地是什么意思| 牙龈肿痛吃什么| tia是什么病| 不显山不露水是什么意思| 复辟什么意思| 眉毛尾部有痣代表什么| 客服是什么工作| 胃糜烂可以吃什么水果| 直博是什么意思| 右肺中叶少许纤维灶是什么意思| 胃轻度肠化是什么意思| 什么病属于重大疾病| 吃什么丰胸最好| 头皮屑多是什么原因怎么去除| 排卵期出血是什么样的| 无名指为什么叫无名指| 蜗牛吃什么食物| giordano是什么牌子| 乳头为什么会内陷| 血糖高能吃什么食物| 幽门杆菌吃什么药最好| 男狗配什么属相最好| 喉咙有痰是什么原因引起的| 脚干裂用什么药膏| 郁郁寡欢是什么意思| 颠是什么意思| 美尼尔氏综合症是什么病| 黄疸严重会造成什么后果| 眼什么手什么| 回忆杀是什么意思| 闭经是什么意思| 什么花不能浇水| 晚上睡觉脚酸痛什么原因| 菩提根是什么材质| 什么人不能喝咖啡| 橘白猫是什么品种| 什么牌子的指甲油好| 什么是血脂高| 大枣吃多了有什么危害| 1939年属什么| 唔什么意思| 面膜什么牌子好| 拷贝是什么意思| 脑梗吃什么好| 百度Перайсц? да зместу

奔驰全新G级车型将更大/更轻 并且延续方正造型

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
Дыяграма Вена, якая ?люструе перасячэнне двух мноства?
百度 第二次世界大战后,欧亚许多被战火摧毁的城市面临重建问题。

Тэо?рыя мно?ства? — раздзел матэматык?, у як?м вывучаюцца агульныя ?ласц?васц? мноства?.

Сучасныя даследаванн? тэоры? мноства? был? пачаты Георгам Кантарам ? Рыхардам Дэдэк?ндам у 1870-х гадах. Г. Кантар увё? паняцц? магутнасц? мноства, даказа? незл?чальнасць мноства рэча?сных л?ка?, сфармулява? паняцце актуальна бясконцага. Пасля адкрыцця парадокса? на??най тэоры? мноства?, у пачатку XX стагоддзя был? прапанаваны шматл?к?я с?стэмы акс?ём, сярод як?х самай вядомай з’я?ляецца с?стэма Цэрмела-Фрэнкеля, з акс?ёмай выбару. Тэорыя мноства? разглядаецца як баз?с матэматык?.

Метады тэоры? мноства? знаходзяць прымяненне ? клас?чных гал?нах матэматык? (напрыклад, якаснай тэоры? дыферэнцыяльных ура?нення?, варыяцыйным зл?чэнн?, тэоры? ?мавернасцей). Разв?ццё тэоры? мноства? глыбока па?плывала на разуменне самога прадмета матэматык?. Так, тэорыя мноства? з’я?ляецца фундаментам шэрагу матэматычных дысцыпл?н (напрыклад, тэоры? функцый рэча?снай пераменнай, агульнай тапалог??, агульнай алгебры, функцыянальнага анал?зу).

Асно?ныя паняцц?

[прав?ць | прав?ць зыходн?к]

Паняцце мноства аднос?цца да першапачатковых матэматычных паняцця? ? можа быць патлумачана тольк? на прыкладах. Так, можна казаць пра мноства людзей, як?я жывуць на нашай планеце ? дадзены момант часу, пра мноства кропак дадзенай геаметрычнай ф?гуры, пра мноства рашэння? дадзенага дыферэнцыяльнага ?ра?нення. Людз?, як?я жывуць на нашай планеце ? дадзены момант часу, кропк? дадзенай геаметрычнай ф?гуры, рашэнне дадзенага дыферэнцыяльнага ?ра?нення з’я?ляюцца элементам? адпаведнага мноства.

Адным з асно?ных паняцця? тэоры? мноства? з’я?ляецца паняцце прыналежнасц? элемента мноству. У якасц? абазначэння таго, што прадмет a належыць мноству А, п?шуць . (Кал? a не належыць А, то п?шуць , .)

Мноства A л?чыцца зададзеным, кал? ?казана характарыстычная ?ласц?васць элемента? гэтага мноства, г.зн. такая ?ласц?васць, якой валодаюць ?се элементы гэтага мноства ? тольк? яны; а кал? дадзенай уласц?васц? не мае н? адз?н з элемента?, то гавораць, што такая ?ласц?васць вызначае пустое мноства.

Можа здарыцца, што характарыстычнай уласц?васцю, якая вызначае мноства А, не валодае наогул н? адз?н з элемента?; тады кажуць, то такая ?ласц?васць вызначае пустое мноства ? п?шуць . Напрыклад, мноства рэча?сных рашэння? ура?нення х2 = ?1 пустое.

Кал? кожны элемент мноства A з’я?ляецца ? той жа час элементам мноства B, то мноства A называецца падмноствам мноства B, ? п?шуць .

Кал? адначасова выканана ? , то кажуць, што мноствы A ? B ро?ныя, ? п?шуць A = B.

Аб’яднаннем мноства? A ? B называецца мноства, якое складаецца з ус?х элемента?, як?я належаць хаця б аднаму з мноства? A ? B.

Перасячэннем мноства? A ? B называецца мноства, якое складаецца з ус?х элемента?, як?я належаць як A, так ? B.

Аперацы? аб’яднання ? перасячэння камутаты?ныя, асацыяты?ныя ? ?заемна дыстрыбуты?ныя. Напрыклад,

У мног?х раздзелах тэоры? мноства? разглядаюцца тольк? так?я мноства, як?я ?трымл?ваюцца ? некаторым ф?ксаваным мностве X.

Кал? A — падмноства X ? P — уласц?васць, якая характарызуе элементы з A, то п?шуць

A = { : P(x) — ?сц?на}.

Напрыклад, кал? X — мноства ?с?х рэча?сных л?ка?, а A — падмноства дадатных л?ка?, то

Кал? , то мноства

называецца дапа?неннем мноства A.

Аперацы? аб’яднання, перасячэння ? дапа?ненн? звязаны т. зв. законам? дэ Моргана. Напрыклад,

Раздзел тэоры? мноства?, як? займаецца даследаваннем аперацый над мноствам? (не тольк? канечных, але ? бесканечных аперацый), называецца алгебрай мноства?. Алгебра мноства? у сваю чаргу з’я?ляецца асобным выпадкам тэоры? булевых алгебр.

Магчымасць пара?нальнай колькаснай ацэнк? мноства? абап?раецца на паняцце ?заемна адназначнай адпаведнасц? (ц? б?екцы?) пам?ж двума мноствам?. Хай кожнаму элементу мноства A адпавядае па нейк?м прав?ле ц? законе некаторы вызначаны элемент мноства B, кал? пры гэтым кожны элемент мноства B аказваецца паста?леным ? адпаведнасць аднаму ? тольк? аднаму элементу мноства B, то кажуць, што пам?ж мноствам? A ? B ?стано?лена ?заемна адназначная адпаведнасць (або б?екты?нае адлюстраванне, або б?екцыя).

Пам?ж двума канечным? мноствам? можна ?станав?ць б?екцыю тады ? тольк? тады, кал? абодва мноства складаюцца з аднае ? тае ж колькасц? элемента?.

Паводле Г. Кантара, колькасная экв?валентнасць, або ро?намагутнасць, вызначаецца як магчымасць устанав?ць пам?ж ?м? ?заемна адназначную адпаведнасць.

Кал? мноства A ро?намагутнае мноству B, то мноствы A ? B маюць адз?н ? той жа кардынальны л?к. ?ншым? словам?, мноствы A ? B ро?намагутныя (экв?валентныя), кал? пам?ж ?х элементам? вызначана ?заемна адназначная адпаведнасць.

Кашто?насць паняцця магутнасц? мноства вызначаецца ?снаваннем няро?намагутных бясконцых мноства?. Бясконцыя мноствы, ро?намагутныя мноству ?с?х цэлых л?ка?, называюцца зл?чальным? (напрыклад, мноства рацыянальных л?ка?). Аднак, мноства ?с?х рэча?сных л?ка? мае магутнасць, большую за магутнасць зл?чальнага мноства, ? яго магутнасць называецца магутнасцю кантынуума.

У кожным бясконцым мностве A маецца ?ласнае падмноства, ро?намагутнае ?сяму A, тады як н? ? адным канечным мностве такой прав?льнай частк? знайсц? нельга. Таму ная?насць прав?льнай частк?, ро?намагутнай цэламу, можна прыняць за азначэнне бясконцага мноства.

Тэорыя мноства? была створана працам? матэматыка? 19 ст., як?я став?л? сабе мэтай распрацо?ку асно? матэматычнага анал?зу. Ужо ? першых працах у гэтай гал?не (работы Б. Бальцана (В. Bolzano), П. Дзюбуа-Рэймона (P. Du Bois-Reymond), P. Дэдэк?нда (R. Dedekind)), у як?х разглядал?ся л?кавыя мноствы ц? мноствы функцый, став?лася пытанне аб колькасным пара?нанн? бясконцых мноства?. Ц? з’я?ляецца бесканечнасць мноства чыста адмо?най уласц?васцю, якая не дапускае раздзялення, ц? ж ?снуюць розныя прыступк? матэматычнай бесканечнасц?, бесканечныя мноствы рознай колькаснай с?лы, рознай ?магутнасц??? Адказ на гэтае пытанне да? Г. Кантар (G. Cantor, 1871-83), як? прадстав?? амаль сучасны выклад тэоры? кардынальных л?ка? ? парадкавых л?ка? ? тэоры? цалкам упарадкаваных мноства?. Абагульняючы пара?нанне канечных мноства? па колькасц? ?х элемента?, Г. Кантар вызначы? колькасную экв?валентнасць, або ро?намагутнасць, як магчымасць устанав?ць пам?ж мноствам? ?заемна адназначную адпаведнасць.

Заслуга Г. Кантара заключаецца не тольк? ? вырашэнн? праблемы магутнасц? мноства, але ? ? тым рашучым кроку, як? зраб?? ён, разгледзе?шы мноствы, як?я складаюцца з элемента? адвольнай прыроды. Пра тое, што крок да агульнасц? бы? цяжк?м, сведчаць, па-першае, розныя супярэчнасц? (антыном??), як?я был? адкрыты розным? навуко?цам? к пачатку 20 ст. ? прывял? да стварэння акс?яматычнай тэоры? мноства?, ?, па-другое, тое, што натуральным чынам узн?кшыя задачы (напрыклад, кантынуум-г?потэза) аказал?ся невырашальным?.

Да другой палав?ны XIX стагоддзя паняцце ?мноства? не разглядалася як матэматычнае (?мноства кн?г на пал?цы?, ?мноства чалавечых дабрадзейнасцей? ? г. д. — усё гэта чыста бытавыя звароты). Станов?шча змян?лася, кал? нямецк? матэматык Георг Кантар распрацава? сваю праграму стандартызацы? матэматык?, у рамках якой любы матэматычны аб’ект пав?нен быць тым ц? ?ншым ?мноствам?[1][2]. Напрыклад, натуральны л?к з паз?цы? Кантара варта разглядаць як мноства, якое складаецца з адз?нага элемента ?ншага мноства, так званага ?натуральнага рада?, як?, у сваю чаргу, сам з’я?ляецца мноствам, бо задавальняе так званым акс?ёмам Пеана. Пры гэтым агульнаму паняццю ?мноства?, якое разглядалася ?м як цэнтральнае для матэматык?, Кантар дава? вельм? размытыя вызначэнн?, як напрыклад, ?мноства ёсць многае, якое мысл?цца як адз?нае?, ? г. д. Гэта цалкам адпавядала намеру самога Кантара, як? падкрэслена называ? сваю праграму не ?тэорыяй мноства??, сам гэты тэрм?н з’яв??ся шмат пазней, а ?вучэннем аб мноствах? (ням.: Mengenlehre).

Праграма Кантара выкл?кала рэзк?я пратэсты з боку шматл?к?х яго сучасн?ка?-матэматыка?. Асабл?ва вылуча?ся сва?м непрым?рымым да яе ста?леннем Леапольд Кронекер, як? л?чы?, што матэматычным? аб’ектам? могуць л?чыцца тольк? натуральныя л?к? ? тое, што да ?х непасрэдна зводз?цца (вядома яго фраза, што ?Бог ствары? натуральныя л?к?, а ?сё астатняе — справа рук чалавечых?). Цалкам адк?нул? тэорыю мноства? ? так?я а?тарытэтныя матэматык?, як Герман Шварц ? Анры Пуанкарэ. Аднак, некаторыя ?ншыя матэматык? — у прыватнасц?, Готлаб Фрэге, Рыхард Дэдэк?нд ? Дав?д Г?льберт — падтрымал? Кантара ? яго намеры перавесц? ?сю матэматыку на тэарэтыка-множную мову. У прыватнасц?, тэорыя мноства? стала асновай: тэоры? меры, тапалог??, функцыянальнага анал?зу.

Аднак скора высветл?лася, што нак?раванасць Кантара на адсутнасць абмежавання? пры аперацыях з мноствам? (выражаная ?м сам?м у прынцыпе ?сутнасць матэматык? заключаецца ? яе свабодзе?) была недасканалая з самага пачатку, а ?менна, бы? знойдзены рад тэарэтыка-множных антыном?й: аказалася, што пры выкарыстанн? тэарэтыка-множных уя?лення? некаторыя сцвярджэнн? могуць быць даказаны разам са сва?м? адма?ленням? (г.зн. проц?леглым? сцвярджэнням?), а тады, згодна з прав?лам? клас?чнай лог?к? выказвання?, можа быць ?даказана? абсалютна любое сцвярджэнне. Антыном?? адзначыл? сабой по?ны правал праграмы Кантара.

Далейшы ?клад у тэорыю мноства? унёс Ф. Хаусдорф (F. Hausdorff), распрацава?шы тэорыю л?нейна ?парадкаваных мноства? ? прымян??шы тэорыю мноства? да тапалог??, ён закла? асновы тэоры? тапалаг?чных прастор (ц? агульнай тапалог??).

Далей, A—аперацыя, якая ?зн?кла пры даследаванн? барэле?ск?х мноства?, прывяла да стварэння дэскрыпты?най тэоры? мноства?.

З рада задач камб?наторнай матэматык? ? тэоры? графа? узн?кла камб?наторная тэорыя мноства?.

Нарэшце, адкрыцц?, зробленыя К. Гёдэлем (К. G?del) ? П. Коэнам (P. Cohen) у акс?яматычнай тэоры? мноства? ?стотна па?плывал? на метады ? разв?ццё тэоры? мноства?.

Значны ?клад у разв?ццё тэоры? мноства? зраб?л? савецк?я матэматык? Д. Ф. Ягора?, М. М. Луз?н, П. С. Аляксандра?, А. М. Калмагора?, П. С. Нов?ка?.

  1. G. Cantor, über eine Eigenschaft des Inbegriffes aller reellen algebraischen Zahlen, Crelles Journal f. Mathematik 77 (1874) 258—262.
  2. Philip Johnson, 1972, A History of Set Theory, Prindle, Weber & Schmidt ISBN 0-87150-154-6
  • Гусак А. Мноства? тэорыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайз?я — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашко? ? ?нш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Ефимов Б. А. Множеств теория // Математическая энциклопедия / И. М. Виноградов (гл. ред.). — М.: Советская энциклопедия, 1982. — Т. 3. — 592 с. — 150 000 экз. Стл. 758-760.
  • Александров П. С. Введение в общую теорию множеств и функций, М.—Л., 1948.
  • Александров П. С. Введенне в теорию множеств и общую топологию. М., 1977.
  • Больцано Б. Парадоксы бесконечного, пер. с нем., Одесса, 1911.
  • Учение о множествах Георга Кантора, СПБ, 1914 (Новые идеи в математике. Сб. № 6).
  • Xаусдорф Ф. Теория множеств, пер. с нем., М.— Л., 1937.
  • Куратовский К. Мостовский А., Теория множеств, пер. с англ., М., 1970.
  • Коэн П.Дж. Теория множеств и континуум-гипотеза: Пер. с англ. М., 1969.
  • Бурбаки Н. Теория множеств, пер. с франц., М., 1965.
苍蝇吃什么 大便次数增多是什么原因 医保统筹支付什么意思 梦见死人和棺材预示着什么 咖啡伴侣是什么东西
中药为什么那么苦 肛门湿疹用什么药膏最有效 2 26是什么意思 醒酒器有什么作用 钢铁侠叫什么名字
豆角不能和什么一起吃 大生化能查出什么病来 安痛定又叫什么 潋滟什么意思 口是什么意思
怕痒的男人意味着什么 青少年耳鸣是什么原因引起的 夜猫子是什么意思 ikbc是什么牌子 芈月和秦始皇是什么关系
九月有什么节日hlguo.com 手上的纹路代表什么hcv7jop4ns8r.cn 东山再起是什么意思hcv9jop7ns5r.cn 小排畸主要查什么hcv8jop9ns7r.cn 啐是什么意思hcv9jop2ns6r.cn
狸是什么动物hcv9jop8ns3r.cn 豆浆配什么主食当早餐hcv8jop0ns9r.cn 化疗后白细胞低吃什么补得快hcv9jop5ns8r.cn 拆线去医院挂什么科hcv9jop1ns1r.cn 椎间盘膨隆是什么意思hcv8jop3ns9r.cn
三道杠是什么牌子hcv7jop7ns0r.cn 眩晕症吃什么药最好hcv8jop2ns7r.cn 人潮涌动是什么意思hcv8jop9ns3r.cn 一什么树干hcv9jop0ns6r.cn 牙齿变黑是什么原因hcv8jop0ns1r.cn
用什么可以解开所有的谜hcv9jop5ns9r.cn 高血压注意什么zhiyanzhang.com 喉咙发炎不能吃什么食物hcv9jop6ns0r.cn 检查肝脏应该挂什么科hcv9jop3ns0r.cn 什么茶养胃hcv8jop1ns3r.cn
百度